Ціханоўская наведвае Іспанію
2 кастрычніка, Позірк. 1–3 кастрычніка Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Іспаніі, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Запланаваны выступ палітыка на панэлі “Беларусь: маўклівае супраціўленне” Форуму Ла-Тоха* разам з былым вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.
Ціханоўская правядзе двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі іспанскага палітычнага кіраўніцтва, дзе абмяркуе адкрыццё місіі дэмсіл ў Мадрыдзе, далейшы ўдзел Іспаніі ў Міжнародным гуманітарным фондзе дапамогі былым палітзняволеным, пытанні легалізацыі і дакументаў для беларусаў, узмацненне санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, прыцягненне вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці.
Таксама гаворка пойдзе аб падтрымцы палітычных зняволеных, рэабілітацыі дзяцей беларусаў, былых палітвязняў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Дарадца Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі напярэдадні абмеркаваў праблемы легалізацыі беларусаў у Іспаніі з дэлегацыяй камітэта па міжнародных справах Кангрэса дэпутатаў гэтай краіны. Сустрэча адбылася ў літоўскай сталіцы.
7 красавіка падчас візіту Ціханоўскай у Іспанію ўжо было анансавана адкрыццё офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Мадрыдзе.
Ціханоўская наведвала сталіцу Іспаніі ў чэрвені 2025 года.
* Foro La Toja — штогадовы міжнародны форум для дыскусій і дэбатаў пра будучыню ліберальнай дэмакратыі, геапалітыку і эканамічнае супрацоўніцтва. Названы ён у гонар іспанскага вострава Ісла-дэ-ла-Тоха ў правінцыі Пантэведра (Галісія), дзе традыцыйна праходзіць яго асноўная сесія.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка



