У верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

2 кастрычніка, Позірк. 1.635 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавалі ў верасні 2026 года суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву аператыўных звестак іх памежных службаў.
Гэта найменшая колькасць за апошнія паўгода. У жніўні была адзначаная 1.741 спроба (на 6,5% больш; з улікам рознай колькасці дзён у жніўні і верасні — сярэднясутачна на 3% больш).
Латвія застаецца галоўнай мэтай мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз Беларусь. На яе долю ў верасні прыйшлося 75,7% спробаў (1.238), нелегалы штурмуюць мяжу бесперапынна на працягу 190 дзён. У той жа час міграцыйны ціск на беларуска-латвійскай мяжы зніжаецца чацвёрты месяц.
Літва ў верасні зарэгістравала 312 спробаў — столькі ж было ў жніўні.
Памежная ахова Польшчы зафіксавала ў першы месяц восені 85 спробаў — на 57,4% больш, чым у апошні месяц лета (54), пры гэтым з 16 верасня на мяжы спакойна.
З пачатку 2026 года, паводле падлікаў “Позірку“, суседнія краіны ЕС зарэгістравалі 13.806 спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



