У Беларусі павялічылася колькасць рэтранслятараў, якія дапамагаюць РФ атакаваць Украіну — спікер ДПСУ Дземчанка

2 кастрычніка, Позірк. Расія зноў выкарыстоўвае рэтранслятары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і дапамагаюць наводзіць беспілотнікі для ўдараў па Украіне. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага “24 Канала” заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы гэтай дзяржавы (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.
Ён сцвярджае, што расійскія дроны тыпу “Шахед“ і “Герань“, якія накіроўваюцца ў бок заходніх абласцей Украіны і памежнай зоны з Польшчай, атрымліваюць “дадатковае ўзмацненне сігналу“ з тэрыторыі Беларусі.
Паводле слоў Дземчанкі, рэтранслятары ўключаюцца “перыядычна“. Таксама ён адзначыў “значнае павелічэнне колькасці менавіта мабільных рэтранслятараў”.
“Беларусь асцерагаецца, што Украіна зможа цалкам вылічыць, дзе менавіта працуюць рэтранслятары, — заявіў Дземчанка. — Нас часта пытаюцца, ці не нарошчвае Беларусь групоўкі ля нашай мяжы. Мабыць, яны ўсё ж такі баяцца вялікіх страт. Таму там, паддаючыся ціску з боку Расіі, выбралі менавіта такі спосаб дапамогі ў выглядзе рэтранслятараў”.
Пра тое, што ўлады Беларусі працягваюць садзейнічаць атакам расійскіх БПЛА па Украіне, уключаючы рэтранслятары, Дземчанка заяўляў 14 верасня.
Аб аднаўленні працы рэтранслятараў інфармаваў 11 верасня начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчанка.
19 чэрвеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення расійскіх дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы“. Украінскі палітык таксама заклікаў спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскай арміі.
На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што Украіне вядома “аб чатырох такіх рэтранслятарах у Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях“, і паўтарыў, што ў Беларусі “ёсць час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне“.
24 чэрвеня Зяленскі паведаміў, што абсталяванне спыніла працу двума днямі раней: “Дэмантавалі [рэтранслятары] ці не, я, шчыра кажучы, пакуль не ведаю. Але мы працуем над гэтым, і я вельмі ўважліва сачу і штодзённыя даклады атрымліваю. Факт, што рэтранслятары на сёння не працуюць”.
Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі 30 чэрвеня паведаміў, што беларускі бок не дэмантаваў рэтранслятары, аднак яны былі выключаныя на некаторы час.
1 ліпеня Дземчанка заявіў, што размешчаныя на беларускай тэрыторыі рэтранслятары выключаныя. У той жа час, адзначыў ён, “у Беларусі працягваюць развіваць аб’екты ваеннай інфраструктуры, якія могуць быць прадастаўлены ў карыстанне Расійскай Федэрацыі падчас разгортвання ваенных дзеянняў“.
15 ліпеня дарадца Міністэрства абароны Украіны Сяргей Бяскрэстнаў дапусціў, што рэтранслятары час ад часу працягваюць выкарыстоўвацца для атак на краіну.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага даляра ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАляксандраў: Мне казалі, што мой лёс нікога не цікавіць, але я ведаў, што гэта не так (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



