Жыхар Віцебскага раёна абвінавачваецца ў нападзе на старшыню сельсавета з бейсбольнай бітай

2 кастрычніка, Позірк. У Віцебскім раёне 47-гадовы мужчына напаў з бейсбольнай бітай на старшыню аднаго з сельсаветаў, паведамляе мясцовае выданне “Віцебскія весці”.
Чыноўнік, як адзначаецца, разам з членамі агляднай камісіі прыехаў праверыць умовы пражывання 76-гадовага бацькі мужчыны.
Інцыдэнт адбыўся ў верасні. Удакладняецца, што камісія праводзіла “планавае абследаванне ўмоў пражывання пажылых грамадзян у адной з вёсак раёна”.
Са спасылкай на пракуратуру паведамляецца, што сын гаспадара дома стаў пагражаць старшыні сельсавета і “ужыў да яго фізічную сілу“ — паспрабаваў ударыць яго бейсбольнай бітай, а затым нанёс удар “у вобласць тулава“.
Узбуджана крымінальная справа. Мужчыну можа пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Аглядная камісія — спецыяльны міжведамасны орган прафілактыкі, які правярае жылыя дамы і кватэры грамадзян на прадмет бяспекі, умоў пражывання і інш.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



