Ціханоўская ў вайсковай акадэміі Літвы: Наш агульны вораг — дыктатура Лукашэнкі і расійскі імперыялізм

28 красавіка, Позірк. “Не паддавацца на правакацыі і маніпуляцыі” рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, “адрозніваць беларускі народ ад прарасійскай улады” і “будаваць сумесную еўрапейскую будучыню” заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 28 красавіка падчас наведвання Літоўскай вайсковай акадэміі імя генерала Ёнаса Жамойціса.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, яна сустрэлася з начальнікам штаба акадэміі Дзянісам Старыковічам, а таксама правяла “закрытую дыскусію з афіцэрамі і прадстаўнікамі” вайсковай ВНУ.
“Беларусы паважаюць Літву, яе гісторыю, культуру і цэласнасць. Мы павінны адкінуць і прадухіляць усе спробы ўбіць клін паміж нашымі народамі. Гісторыя — гэта тое, што нас аб’ядноўвае і ўмацоўвае”, — заявіла Ціханоўская.
Паводле слоў дэмлідара, Літва з’яўляецца “сапраўдным сябрам і прыкладам для беларусаў”. “Вы ведаеце, што такое змагацца за свабоду, — адзначыла яна. — Вы адчынілі свае дзверы і сэрцы для тысяч беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій. <…> У 1991 годзе беларусы стаялі побач з літоўцамі каля парламента і тэлевежы, абараняючы вашу свабоду. У 2020 годзе літоўцы ўзяліся за рукі ў Ланцугу Свабоды, падтрымліваючы беларускі народ. Нашы гісторыі і барацьба шчыльна звязаныя”.
Ціханоўская заявіла, што “гібрыдныя атакі” супраць Літвы, Польшчы і Латвіі, выкарыстанне ў гэтых мэтах мігрантаў — гэта “помста рэжыму” за прынцыповую пазіцыю згаданых краін. “Але мы разумеем, дзе сапраўдная пагроза. Наш агульны вораг — гэта дыктатура Лукашэнкі і расійскі імперыялізм”, — сказала палітык.
Перамога Украіны ў вайне, якую супраць яе вядзе Расія, перакананая дэмлідар, “адкрые шлях і для свабоднай Беларусі, і для трывалай бяспекі ва ўсім рэгіёне”. “Барацьба за Украіну — гэта барацьба і за Беларусь, і за ўсю Еўропу. Толькі свабодная і дэмакратычная Беларусь стане надзейным суседам і гарантам бяспекі для Літвы”, — падкрэсліла яна.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, візіт завяршыўся “дыскусіяй з афіцэрамі і прадстаўнікамі акадэміі”, падчас якой Ціханоўская “адказала на пытанні пра падтрымку Украіны, барацьбу з гібрыднымі пагрозамі, мірныя перамовы па Украіне, а таксама працу дэмакратычных сіл”.
У сярэдзіне красавіка стала вядома, што ўрад Літвы ўхваліў прапанову Міністэрства абароны спыніць прыём у Літоўскую вайсковую акадэмію асоб з грамадзянствам Беларусі, Расіі і Кітая.
У снежні 2024 года Сейм Літвы прыняў заканадаўчыя папраўкі, паводле якіх асобы з расійскім, беларускім і кітайскім грамадзянствам не могуць служыць ва Узброеных сілах і быць у Літоўскім саюзе стралкоў. Адзначалася, што рашэнне прынятае “пасля ацэнкі рызык і пагроз для нацыянальнай бяспекі”.
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка