Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай, ёсць пацярпелыя

29 красавіка, Позірк. 16 чалавек, у тым ліку адно дзіця, дастаўлена ў бальніцу пасля двух дарожна-транспартных здарэнняў каля Варшавы, паведамляе польскае выданне rmf24.pl.
Адзначаецца, што 29 красавіка на хуткаснай аўтадарозе недалёка ад міжнароднага аэрапорта імя Шапэна “спачатку аўтобус урэзаўся ў агароджу і перакуліўся на бок”, а затым “грузавік урэзаўся ў машыну Добраахвотнай пажарнай аховы”.
Аўтобус перавозіў 26 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Беларусі і Украіны, гаворыцца ў публікацыі.
Паведамляецца, што стан двух пацярпелых ацэньваецца як цяжкі.
Паводле слоў прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэка Дабжыньскага, у бальніцу дастаўлена 12 чалавек з аўтобуса.
Па якім маршруце ехаў аўтобус, не ўдакладняецца.
14 лістапада 2024 года паведамлялася аб ДТЗ у Польшчы з удзелам аўтобуса, які рухаўся па маршруце Гомель — Уроцлаў. У аўтобусе ехала 11 чалавек, пацярпела шэсць грамадзян Беларусі, яны былі дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы.
24 красавіка ў раёне горада Седльцэ (Мазавецкае ваяводства Польшчы) аўтобус Гданьск — Мінск вылецеў з дарогі ў кювет, дзе перакуліўся на бок і стукнуўся ў дрэва лабавым шклом. У аўтобусе знаходзілася 15 чалавек, сямёра з іх атрымалі траўмы.
З-за чэргаў на мяжы з Польшчай “Мінсктранс" зноў арганізаваў бясплатную перасадку пасажыраў у аўтобусы, якія стаяць наперадзе


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
