Кааліцыя “Хуткая гуманітарная дапамога” працягвае збор сродкаў для рэпрэсаваных людзей з інваліднасцю
29 красавіка, Позірк. Кааліцыя “Хуткая гуманітарная дапамога” працягвае збор сродкаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы за правы людзей з інваліднасцю (адзначаецца 5 траўня), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Падкрэсліваецца, што сабраныя грошы будуць накіраваныя на падтрымку людзей з інваліднасцю, якія “апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі”.
У прыватнасці, сродкі неабходныя для набыцця медыкаментаў, інвалідных калясак, інструментаў для рэабілітацыі, аплаты медыцынскіх паслуг.
Збор арганізаваны 14 красавіка на сайце фонду “Краіна для жыцця”. Плануецца сабраць 10.000 еўра. Максімальная сума выплат па адным запыце — 300 еўра.
У кааліцыю “Хуткая гуманітарная дапамога”, акрамя “Краіны для жыцця”, уваходзяць фонды салідарнасці BySol, BY_Help, а таксама праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
На 12 сакавіка 2025 года праваабаронцам было вядома пра 219 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў “асаблівай рызыцы”. У 78 чалавек цяжкі стан здароўя, у 8 — інваліднасць, 32 — ва ўзросце старэйшыя за 60 гадоў (многія з іх хварэюць), у 10 — ментальныя разлады.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



