У лютым праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 39 чалавек

5 сакавіка, Позірк. Праваабарончая супольнасць прызнала ў лютым палітвязнямі 39 чалавек і запатрабавала рэабілітацыі 16 былых палітвязняў, пра зняволенне якіх стала вядома ўжо пасля вызвалення. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў падрыхтаваным праваабарончым цэнтрам “Вясна” аглядзе сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым 2025 года.
Агулам з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітвязнямі прымаліся ў дачыненні да не менш чым 3.776 чалавек; 2.542 чалавекі, з якіх 541 жанчына, ужо знаходзяцца на волі ў сувязі з адбыццём тэрміну, вызваленнем ад пакарання або зменай меры стрымання.
У аглядзе падлічана колькасць асуджаных у студзені — 89 (65 мужчын, 24 жанчыны), адзін з іх асуджаны паводле працэдуры завочнай вытворчасці.
У мінулым месяцы “Вясна” зафіксавала мінімум 656 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманні, ператрусы і інш.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу. У дачыненні да не менш за 352 чалавек вынесеныя пастановы па адміністрацыйных справах.
На працягу лютага ў судах разглядаліся крымінальныя справы мінімум 304 абвінавачаных; вынесена мінімум 352 пастановы па адміністрацыйных справах. Праваабаронцы адзначаюць, што ўлады “старанна хаваюць колькасныя звесткі аб маштабах палітычна матываванага крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу“.
Захоўваецца таксама рост колькасці завочных палітычна матываваных судоў і тэндэнцыя пашырэння прымянення спецвытворчасці ў дачыненні да непублічных, не медыйных людзей.
На 24 лютага 2025 года як мінімум 41 чалавек асуджаны за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне супраць расійскіх агрэсараў. За намер ваяваць на баку Украіны асуджана не менш за 30 чалавек. За перадачу ў СМІ фатаграфій і відэазапісаў з расійскай вайсковай тэхнікай асуджана не менш за 93 чалавекі.
У “Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“ за люты ўнесена яшчэ 90 чалавек.
Суды вынеслі 141 рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка