Беларусь і М’янма маюць намер больш супрацоўнічаць у эканоміцы і палітыцы, падвышаюць узровень дыппрадстаўніцтва

7 сакавіка, Позірк. Беларусь вітае рашэнне М’янмы падвысіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску, заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка ў беларускай сталіцы на перагаворах са старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм’ер-міністрам гэтай краіны Мін Аун Хлайнам, паведамляюць дзяржСМІ.
Адзначаецца, што Мінск акрэдытуе м’яманскага амбасадара, чыё асноўнае месца дыпламатычнай службы — Расія.
“Мы таксама будзем у гэтым кірунку рухацца”, — заявіў Лукашэнка.
Спікер сцвярджае, што краіны “выбудавалі фундамент будучых стасункаў”. “І сёння нам трэба рухацца наперад, далей. Закрытых тэм у стасунках паміж Беларуссю і М’янмай на сённяшні дзень няма”, — сказаў ён, прапанаваўшы “вызначыць стратэгію і шэраг фундаментальных сумесных праектаў для далейшага развіцця супрацы”.
Улады ў Мінску маюць “інтарэс вельмі вялікі” да М’янмы: “Вы маеце шмат з таго, у чым мы маем патрэбу. Я думаю, мы будзем вам карысныя. Таму я прапаную вам сур’ёзна вывучыць Беларусь у плане напрамкаў і развіцця нашай краіны — прамысловасць, сельскую гаспадарку, лагістыку”. На думку Лукашэнкі, “лакаматывам супрацы” павінны стаць “канкрэтныя эканамічныя праекты ў найбольш перспектыўных галінах”.
На сустрэчы ён заявіў, што Мінск гатовы “садзейнічаць дыялогу” М’янмы з Еўразійскім эканамічным саюзам і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва; прыняць групу м’янманскіх дзяцей на адпачынак і аздараўленне сёлета ўлетку.
М’янма, як сцвярджаецца, зацікаўленая ў закупках беларускага сухога малака і дзіцячага харчавання, пастаўках грузавой і пасажырскай тэхнікі з Беларусі. Беларусь мае намер пашырыць спіс лекавых прэпаратаў для пастаўкі ў гэту краіну.
Мін Аун Хлайн, паводле інфармацыі беларускіх дзяржмедыя, заявіў, што М’янма “нацэленая на пашырэнне ўзаемадзеяння” з Беларуссю за кошт “развіцця шматгаліновай супрацы”.
5 сакавіка м’янманскі прэм’ер наведваў Расію. У Крамлі ён сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
10 студзеня паведамлялася, што на перамовах у Нейп’іда кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў і намеснік прэм’ера — саюзны міністр замежных спраў М’янмы Тан Свэ “канстатавалі падобныя пазіцыі ў шэрагу міжнародных пытанняў”. Заяўлялася, што на сустрэчы чыноўнікі абмеркавалі “цяперашні стан двухбаковых стасункаў, вызначылі напрамкі супрацы ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах”, а таксама “акрэслілі графік кантактаў на гэты год”.
4 студзеня Лукашэнка заявіў пра інтарэс ў тым, каб хутка рэалізаваць “значны патэнцыял” супрацы з М’янмай “ва ўсіх галінах”. Ён у чарговы раз запрасіў Мін Аун Хлайна ў Беларусь, каб “абмеркаваць прыярытэтныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены вайсковы пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну.
Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data) на 24 чэрвеня 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту ў агульнай складанасці было забіта каля 21 тыс. чалавек.
Лукашэнка 30 верасня 2022 года, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў шэрагу замежных дзяржаў, звярнуў увагу, што Беларусь разглядае дыялог з М’янмай у якасці “важнага кірунку сваёй знешняй палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі”.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. Інтарэсы Беларусі ў М’янме прадстаўляе беларуская амбасада ў В’етнаме, інтарэсы м’янманскага боку — амбасада ў Расіі. З верасня 2023 года ў Мінску дзейнічае генеральнае консульства М’янмы.
Тавараабарот у 2021 годзе (больш позняя інфармацыя не прыводзіцца), паводле даных Міністэрства замежных спраў, склаў 8,2 млн долараў (экспарт — 5,3 млн, імпарт — 2,9 млн, сальда — +2,4 млн).
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, аб’ём узаемнага гандлю Беларксі і М’янмы па выніках 2024 года склаў 34,6 млн долараў, з якіх на беларускі экспарт прыпала 22,7 млн долараў.
Варта адзначыць, што Беларусь і М’янма — адзіныя краіны ў свеце, да якіх прыменены арт. 33 Статута Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
На 111-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў чэрвені 2023 года на падставе гэтага артыкула была прынятая рэзалюцыя, у якой утрымліваецца адрасаваная членам МАП прапанова перагледзець стасункі з уладамі Беларусі — краіны, дзе сістэматычна парушаюцца правы працоўных.
У дачыненні да М’янмы адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў 2000 годзе — за шырокамаштабнае і сістэматычнае выкарыстанне прымусовай працы.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка