За мінулы тыдзень у вадаёмах Беларусі патанула 14 чалавек

10 сакавіка, Позірк. За мінулы тыдзень (3–9 сакавіка) у вадаёмах Беларусі патанула 14 чалавек, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу даных Таварыства ратавання на водах і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі таварыства, 6 і 7 сакавіка загінула восем чалавек (у Віцебскай вобласці — трое, Гомельскай — двое, Брэсцкай і Мінскай абласцях, а таксама Мінску — па адным). Толькі адзін трагічны выпадак лакалізаваны больш дэталёва — Слуцкі раён Мінскай вобласці.
Як вынікае з сутачных зводак МНС, 7 і 9 сакавіка было зафіксавана шэсць выпадкаў утаплення.
У Віцебскай вобласці загінула тры чалавекі: ва Ушацкім (мужчына 1959 года нараджэння) і Віцебскім (мужчыны 1968 і 1991 г.н.) раёнах.
У Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці ў выніку аварыі аўтамабіль вылецеў з маста, загінула дзяўчына (2007 г.н.). У Добрушскім раёне Гомельскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці патанулі мужчыны (1980 і 1956 г.н. адпаведна).
Паводле інфармацыі прэс-сакратара МНС Яўгена Бараноўскага, з 1 студзеня па 4 сакавіка ў Беларусі патанула 28 чалавек, у тым ліку адно дзіця. За той жа перыяд 2024 года — 23 (+21,74%).
Прадстаўнік ведамства папярэдзіў, што зараз рызыка атрымаць траўмы на вадзе расце: “Прыходзіць цяпло, лёд становіцца менш трывалым”.
“Разам з тым, маем пэўную групу рызыкі <…>. Па-першае, гэта, вядома, нашы ўлюбёныя родныя рыбакі, якія рыбачаць і ўдзень, і ўначы, што вельмі, дарэчы, не рэкамендуецца. І, канешне, гэта дзеці. <…> Нягледзячы на тое, што мы з імі актыўна праводзім розныя навучальныя прафілактычныя мерапрыемствы, разам з тым у іх пачуццё рызыкі крыху зніжанае”, — сказаў Бараноўскі.
Спікер паведаміў, што МНС і Таварыства ратавання на водах узмацнілі прафілактычную працу: праводзяць маніторынгі ўсіх вадаёмаў краіны, у тым ліку з дапамогай беспілотнікаў. Дроны, паводле яго слоў, з’яўляюцца эфектыўным сродкам, “які дазваляе за кароткі прамежак часу выявіць месцы або гуртавання рыбакоў”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка