Шэсць банкаў абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентамі

11 сакавіка, Позірк. Шэсць банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра змяненні асобных правіл абслугоўвання і надалі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
“Беларусбанк” прапануе бізнесу адмысловыя рахункі для бяспечнага правядзення разлікаў па дагаворах (эскроў). Грошы, якія пакупнік размяшчае на эскроў, пералічваюцца прадаўцу пры ўзнікненні пазначаных у дагаворы падстаў, што мінімізуе рызыкі невыканання абавязацельстваў. Паслуга даступная ўсім юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам — кліентам банка.
“Белгазпрамбанк” павялічыў з 200 да 450 долараў на месяц (у эквіваленце) максімальную суму выдачы наяўнай замежнай валюты і беларускіх рублёў ва ўласных банкаматах пры аперацыях з выкарыстаннем карткі банка-нерэзідэнта.
“БНБ-Банк” скасаваў часовы ліміт у памеры 200 долараў (у эквіваленце) на зняцце наяўных сродкаў з карт замежных банкаў. Цяпер у прыладах банка з карткі банка-нерэзідэнта можна здымаць наяўныя грошы ў суме не больш як 550 долараў або еўра ў эквіваленце на каляндарны месяц. Для атрымання наяўных звыш ліміту трэба звяртацца ў касу банка з дакументам, што сведчыць асобу.
“БСБ Банк” прапануе аформіць карту ў доларах, еўра або расійскіх рублях міжнароднай плацежнай сістэмы Mastercard Gold са скідкай 50%. Да карты прыкладаецца пашыраная страхоўка. Акцыя дзейнічае да канца траўня.
“МТБанк” закрыў тарыфны план “Плацежнае кольца” і спыніў выпуск на фізічным носьбіце раней выпушчаных віртуальных карт “Аўтакарта”. У сувязі з гэтым спынены прыём заявак на выпуск (перавыпуск) дадатковых картак да асноўных карт у рамках згаданага тарыфнага плана, а таксама на выдачу на фізічным носьбіце раней выпушчанай віртуальнай банкаўскай плацежнай карткі на ўмовах “Аўтакарты”.
“Парытэтбанк” вызначыў ліміт на зняцце наяўных грошай ва ўласных банкаматах з выкарыстаннем карт, выпушчаных банкамі-нерэзідэнтамі, — да 50 базавых велічынь (да 2.100 рублёў) на працягу аднаго каляндарнага месяца.
На 1 лютага 2025 года ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк. Прыбытак банкаў на гэтую дату склаў 227 млн рублёў — на 13,2% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (200,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.
Нарматыўны капітал павялічыўся за гэты перыяд на 14% (з 20 млрд 101,9 млн рублёў на 1 лютага 2024-га да 22 млрд 897,1 млн рублёў на 1 лютага 2025-га), актывы, схільныя да крэдытнай рызыкі, — на 14,9% (з 98 млрд 356 млн да 112 млрд 985 млн).
Неабслугоўваных актываў стала менш на 37,9% (3 млрд 215,5 млн супраць 5 млрд 177,6 млн).
Велічыня пакрыцця ліквіднасці зменшылася на 3,8 працэнтнага пункта (з 145,7% да 141,9%), чыстага стабільнага фандавання стала больш на 0,3 п.п. (рост з 130,9% да 131,2%).
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка