АПК падтрымаў ініцыятыву КР аб уключэнні грамадзян Беларусі ў спісы на абмен ваеннапалоннымі

17 сакавіка, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) на пасяджэнні 17 сакавіка падтрымаў ініцыятыву Каардынацыйнай рады (КР) аб уключэнні грамадзян Беларусі, у тым ліку цывільных асобаў, у спісы на абмен ваеннапалоннымі, паведамілі “Позірку” ў прэс-службе АПК.
КР рэкамендавала кабінету падрыхтаваць і зацвердзіць спіс для абмену, а таксама наладзіць камунікацыю з органамі ва Украіне, адказнымі за працэдуру абмену.
“Рэкамендацыя знайшла падтрымку ў кабінеце, адпаведныя даручэнні дадзеныя прадстаўніцтву па абароне і нацыянальнай бяспецы і прадстаўніцтву па транзіце ўлады”, — адзначыў супрацоўнік прэс-службы АПК (кіраўнікі адпаведна Вадзім Кабанчук і Павел Латушка).
Паводле яго слоў, прадстаўніцтва па абароне і нацыянальнай бяспецы непасрэдна зоймецца складаннем спісаў для перадачы іх адпаведным структурам з украінскага боку.
Зварот КР быў прыняты з ініцыятывы фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”. У ім адзначаецца, што шматлікія грамадзяне Беларусі былі затрыманыя і асуджаныя на працяглыя тэрміны пазбаўлення волі за падтрымку Украіны, у тым ліку за ўдзел у беларускіх добраахвотніцкіх падраздзяленнях, перадачу інфармацыі аб перамяшчэнні расійскай тэхнікі, фінансавую дапамогу і іншыя дзеянні.
КР звярнулася да ўладаў Украіны з прапановай уключыць грамадзян Беларусі ў спіс на абмен ваеннапалоннымі паводле прынцыпу “ўсіх на ўсіх”.
Зварот падтрымалі 41 з 44 дэлегатаў КР, якія ўзялі ўдзел у галасаванні. Адзін устрымаўся, двое выступілі супраць. Фракцыя “Беларусы” (ранейшая назва — “Блок Пракоп’ева — Ягорава”) не ўдзельнічала ў галасаванні.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



