У Гродзенскай вобласці зноў затрыманыя грамадзяне з БПЛА і метэазондам
25 сакавіка, Позірк. Пра два выпадкі выяўлення беспілотных лятальных апаратаў на прыгранічнай тэрыторыі ў Гродзенскай вобласці паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (ДПК) 25 сакавіка.
21 сакавіка ў населеным пункце Радунь Воранаўскага раёна памежнікі “падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі пры сілавой падтрымцы АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама затрымалі беларуса”. У яго доме быў знойдзены “беспілотны лятальны апарат мультыротарнага тыпу саматужнай вытворчасці”, які канфіскаваны і дастаўлены ў Лідскі памежны атрад.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму.
24 сакавіка ў Гродзенскім раёне паблізу вёскі Ятвезь памежнікі “паводле аператыўнай інфармацыі выявілі беларуса на аўтамабілі з прычэпам“, які паспрабаваў схавацца. Мужчына затрыманы, на месцы здарэння выяўленыя метэазонд і 29 балонаў з газам. Затрыманага збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за “непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў пагранслужбы“.
У апошні час дроны і аэрастаты актыўна выкарыстоўваюць кантрабандысты, каб нелегальна дастаўляць у Літву грузы, у асноўным цыгарэты беларускай вытворчасці.
5 лютага ў шэрагу раёнах Гродзенскай вобласці, якія мяжуюць з Літвой, было затрымана чатыры грамадзяніны з БПЛА.
10 лютага паведамлялася пра затрыманне ў памежжы двух мужчын “з камплектуючымі для метэазондаў”, праз тры дні — з аэрастатамі. 3 сакавіка ДПК даў справаздачу аб затрыманні двух чалавек, якія “планавалі парушыць заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы” ў памежжы з Літвой у Гродзенскім раёне.
10 сакавіка каля вёскі Гайцюнішкі Воранаўскага раёна памежнікі затрымалі мясцовага жыхара з дронам “саматужнай вытворчасці з двума акумулятарамі”.
20 сакавіка ДПК паведамляў пра затрыманне ў памежжы з Літвой двух беларусаў з беспілотнікам.
1 красавіка 2024 года набыў моц указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў“, які забараняе ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, за “незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне альбо памежнай паласе ” прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 24.19 КаАП — штраф да 50 базавых адзінак (да 2.100 рублёў).
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка