За дачыненне да “экстрэмісцкіх фарміраванняў” асуджана не менш за 258 чалавек — “Вясна”

27 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі і Міністарства ўнутраных спраў на 27 сакавіка 2025 года прызналі “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” 269 груп грамадзян, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле даных праваабаронцаў, у рамках крымінальных спраў, узбуджаных паводле арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) асуджана не менш за 258 чалавек, 58 з іх — завочна.
Адзначаецца, што прыгаворы вынесеныя ў дачыненні да 22 журналістаў, 11 блогераў, шасці юрыстаў і адвакатаў, 24 актывістаў, 10 былых сілавікоў, 31 палітыка, 19 дзеячаў культуры.
“Сярод асуджаных — 41 жанчына. 36 чалавек асуджаныя за “ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні” за падтрымку Украіны ў вайне”, — гаворыцца ў паведамленні.
Звяртаецца ўвага, што першы прыгавор паводле згаданага артыкула (у спалучэнні з іншымі) быў вынесены 6 верасня 2021 года палітыку Марыі Калеснікавай (11 гадоў зняволення) і адвакату Максіму Знаку (10).
Праваабаронцы адзначаюць, што арт. 3611 быў уведзены ў Крымінальны кодэкс у 2016 годзе з фармулёўкай “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, кіраванне ім або яго структурнай адзінкай”.
Шырокае прымяненне такая форма палітычнага пераследу аатрымала пасля падзей 2020 года.
За "заклікі да санкцый" асуджана не менш за 188 чалавек — “Вясна”
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



