Палітвязню Анджэю Пачобуту на паўгода працягнуты рэжым ПКТ
26 сакавіка, Позірк. Палітвязню, журналісту, актывісту ліквідаванага ўладамі Саюза палякаў Анджэю Пачобуту на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў памяшканні камернага тыпу, паведамляе тэлеграм-канал “Право имеют“.
“Ён не можа выходзіць на свежае паветра і працаваць”, — адзначаюць аўтары канала, дадаючы, што вязень “ведае пра акцыі салідарнасці, якія праходзяць кожны месяц, і ўдзячны за іх”.
21 лютага Міжнародная праваабарончая арганізацыя PEN International запатрабавала неадкладна вызваліць Пачобута.
16 студзеня падчас наведвання Мінскага гарадскога тэхнапарку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Варшава “адмовілася ад Пачобута”, “адмовіліся весці нават размовы па Пачобуту”. Ён сцвярджаў, што журналіст “не хоча туды ехаць — вось і ўсё пытанне”.
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
30 кастрычніка 2024 года міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас выступу ў Сенаце заявіў, што Варшава “па розных каналах” дамагаецца вызвалення суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, асаблівая ўвага надаецца Пачобуту, “прыгаворанаму па фіктыўнай справе да васьмі гадоў калоніі”.
29 жніўня Сікорскі паведаміў, што для вызвалення журналіста Польшча “спрабуе розныя ідэі”. Чыноўнік выказаў надзею, што “адна з іх нарэшце спрацуе”.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 24 жніўня 2023 года заявіў, што Варшава працягвае працу па вызваленні Пачобута.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


