Пасля папярэджання Зяленскага пра небяспеку палётаў над РФ “Белавія” абвясціла пра пашырэнне супрацы з расійскай авіякампаніяй

3 верасня, Позірк. Авіякампаніі “Белавія” і Red Wings (РФ) пашыраюць супрацу ў рамках код-шэрынгавага пагаднення, паведаміла 2 верасня прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка.
У рамках гэтай практыкі пасажыры “Белавія” змогуць набываць квіткі на прамыя рэйсы з Мінска ў Самару, Чэлябінск, Перм і назад у беларускай кампаніі, а фактычным перавозчыкам на гэтых кірунках будзе Red Wings.
Акрамя таго, з’явяцца новыя рэйсы з Мінска з перасадкай у Екацярынбургу. Праз гэты горад з Мінска прапануецца ляцець у казахстанскі Алматы, а таксама расійскія Барнаул, Самару, Томск, Уфу, Сургут і Арэнбург. Да Екацярынбурга пасажыраў будзе дастаўляць “Белавія”, далей — Red Wings.
Квіткі на новыя кірункі даступныя на сайтах абедзвюх авіякампаній, у касах перавозчыкаў, а таксама ў агентаў.
Адметна, што гэтае паведамленне з’явілася на фоне папярэджання прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што неба над Расіяй “становіцца цалкам небяспечным”.
“Сёння мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае расійскую паветраную прастору, кожнага страхоўшчыка, усіх, хто па-ранейшаму карыстаецца ключавымі расійскімі аэрапортамі: Украіна не пагражае грамадзянскай авіяцыі як такой — ніводнаму грамадзянскаму самалёту, — заявіў палітык 1 верасня. — Проста дронаў у небе Расіі будзе столькі, што з гэтым давядзецца лічыцца. Хоць расійскія ўлады не паведамляюць пра гэта належным чынам, расійскае неба дэ-факта будзе закрывацца: вайна, развязаная Расіяй, закрывае яе неба”.
Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не хоча гібелі нявінных людзей, таму загадзя папярэджвае пра небяспеку.
“Важна, каб гэта пачулі амбасадары дзяржаў, якія працуюць тут, ва Украіне, і амбасадары, якія працуюць у Маскве”, — сказаў ён.
Паведамленне Зяленскага непасрэдна тычыцца грамадзян Беларусі. З Мінска ў расійскія гарады цяпер выконваецца значны аб’ём прамых авіярэйсаў. Згодна з раскладам на канец жніўня — пачатак верасня, з нацыянальнага аэрапорта Мінск маюцца прамыя зносіны амаль з двума дзясяткамі расійскіх гарадоў.
Толькі ў Маскву выконваецца больш за 10 рэйсаў за дзень. Самалёты з Мінска лётаюць у Санкт-Пецярбург, Калінінград, Казань, Екацярынбург, Сочы, Махачкалу, Уфу, Самару, Перм, Чэлябінск, Мінеральныя Воды, Чарапавец, Чэбаксары, Мурманск, Петразаводск ды іншыя расійскія гарады. Частка гэтых маршрутаў сезонныя або выконваюцца некалькі разоў на тыдзень.
З палётамі над Расіяй звязаныя і міжнародныя кірункі.
З Мінска ў Грузію выконваюцца прамыя рэйсы нацыянальнага авіяперавозчыка “Белавія” — у Тбілісі, Кутаісі, Батумі. Паводле інфармацыі “Позірку”, некаторыя рэйсы выкарыстоўваюць паветраныя эшалоны над тэрыторыяй Расіі. Паводле слоў пасажыркі, якая лётала ў чэрвені ў Грузію з Мінска, праз дроны мяняўся маршрут, што павялічыла час палёту прыкладна на 40 хвілін.
Маршруты з Мінска ў Егіпет і Турцыю таксама пралягаюць праз паветраную прастору Расіі.
Праз закрыццё паветранай прасторы ў еўрапейскай частцы Расіі ўначы і ранкам 30 жніўня не ажыццяўляліся вылеты з мінскага аэрапорта.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень восені суседнія краіны ЕС зафіксавалі 54 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУрад у 2,6 раза скараціў пералік прамтавараў, забароненых для вывазу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаРост курсу наяўнага долара ў жніўні быў рэкордным з канца 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



