У рамках прапагандысцкай акцыі 2 красавіка ў Мінску і Брэсце будуць страляць з гармат, жыхароў просяць не панікаваць

1 красавіка, Позірк. У рамках праекта “Стрэл памяці” 2 красавіка ля стэлы “Мінск — горад-герой” і ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” зробяць па адным халастым стрэле з артылерыйскіх гармат, паведамляе Міністэрства абароны.
Ваеннае ведамства адзначыла, што памятны праект прысвечаны “подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і загінулшых абаронцаў Айчыны”. Упершыню яго правялі 19 лістапада 2017 года ў горадзе Калач-на-Доне (Валгаградская вобласць Расіі), пасля чаго ініцыятыву падтрымалі шматлікія гарады РФ. Мінск і Брэст далучыліся да акцыі з нагоды 80-годдзя перамогі.
“Звяртаем увагу жыхароў Мінска і Брэста, што ў дзень правядзення акцыі а 12 гадзіне дня будзе чутны гучны стрэл. Просім захоўваць спакой. Мерапрыемства праводзіцца пад кантролем і кіраўніцтвам вайскоўцаў Узброеных сіл”, — паведаміла Мінабароны.
Паводле інфармацыі ведамства, у рамках праекта ў згаданых гарадах пройдуць урачыстыя цырымоніі, у якіх возьмуць удзел “службовыя асобы Узброеных сіл, дзяржаўных органаў, пасольства Расіі ў Беларусі, ветэранскай грамадскасці і маладзёжных арганізацый”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка