На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі грамадзяніна Латвіі з забароненымі рэчывамі

2 красавіка, Позірк. Грамадзяніна Латвіі з забароненымі рэчывамі, які накіроўваўся з Літвы ў Беларусь, затрымалі ўначы 31 сакавіка, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, пры праходжанні кантролю ў пункце пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай) прамежнікі выявілі ў мужчыны ёмістасці з курыльнай сумессю з утрыманнем канопляў, а таксама таблеткі з псіхатропным рэчывам.
Сцвярджаецца, што замежнік “паспрабаваў схаваць наркотыкі і псіхатропы ў скрынцы з-пад соку, якая знаходзілася ў яго багажы”. “Падчас апытання стала вядома, што грамадзянін Латвіі планаваў выкарыстоўваць забароненыя рэчывы ў асабістых мэтах”, — гаворыцца ў паведамленні.
Затрыманы перададзены супрацоўнікам Воранаўскага РАУС (Гродзенская вобласць) для далейшага разбіральніцтва.
Дзяржпагранкамітэт нагадаў, што “за незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць (артыкул 3281 КК)”, парушальніку закона “пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў”.
Ведамства таксама заявіла пра неабходнасць правяраць “склад прадуктаў і лекавых сродкаў, якія набываюцца за мяжой”.
Леьась 29 ліпеня стала вядома пра затрыманне ў Беларусі трыма днямі раней чацвярых маладых людзей з Латвіі, у машыне якіх нібыта была знойдзена марыхуана.
Аднак 12 жніўня намеснік начальніка ўпраўлення спецыяльных экспертыз упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Юрый Казлоў паведаміў, што ў замежных грамадзян не было знойдзена “наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспубліцы Беларусь”. Затрыманыя былі вызваленыя і вярнуліся на радзіму.
Паведамлялася, што пасля затрымання яны спачатку знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання, а потым “пад падпіскай аб нявыездзе ў адной з гасцініц”.
У сувязі з інцыдэнтам МЗС Латвіі, як і раней, рэкамендаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь. На думку ведамства, падарожнікі могуць падпасць пад правакацыі з боку беларускіх службаў, быць ілжыва абвінавачаныя ў парушэнні беларускага заканадаўства і арыштаваныя. Магчымасці Латвіі па аказанні дапамогі такім людзям “вельмі абмежаваныя”, гаварылася ў публікацыі.


- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы ў ЕАЭС па сезонным зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–12 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗаява Галоўчанкі аб адсутнасці прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання выглядае дзіўна — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКанфіскацыя дзяржавай грошай у банкаў можа негатыўна паўплываць на іх крэдытную палітыку, лічаць эксперты BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за чвэрць жыхароў беларускіх гарадоў заявіла аб зніжэнні даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрагноз BEROC: Рост ВУП Беларусі па выніках 2025 года — не больш за 2%, інфляцыя — менш за 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны на бульбу ў ліпені знізіліся пасля чатырохмесячнага бесперапыннага росту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка