МАРГ выявіў парушэнні ва ўсіх правераных крамах сеткі “7 пятніц”

4 красавіка, Позірк. Ва ўсіх правераных крамах рознічнай сеткі “7 пятніц” (належыць ТАА “ЮніСтор Груп”) выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Заяўляецца, што на ўсіх аб’ектах “не выконваўся пералік тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі”, “адсутнічалі цэннікі на тавар, які прадаваўся” і г.д.
У дзвюх крамах, у Мінску і Магілёве, правяраючыя канфіскавалі з продажу тавары з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці.
ТАА “ЮніСтор Груп” у трохдзённы тэрмін павінна ліквідаваць парушэнні, гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных Гандлёвага рэестра, на тэрыторыі Беларусі згаданым таварыствам адкрыта больш за 200 гандлёвых аб’ектаў.
10 сакавіка МАРГ паведаміў, што парушэнні правілаў гандлю ўстаноўленыя амаль у кожнай трэцяй праверанай краме сеткі “Табакерка”, якая належыць СЗАТ “ЭНЕРГА-ОЙЛ”.
28 лютага МАРГ праінфармаваў пра парушэнні правілаў гандлю, выяўленых ва ўсіх правераных крамах сеткі “Хіт!”, якая належыць ТАА “Еўрагандль”.
20 лютага ведамства ўказала на парушэнні ў 96% гандлёвых аб’ектаў рознічнай сеткі “Капеечка”.
Раней МАРГ выставіў маштабныя прэтэнзіі да інтэрнэт-пляцоўкі “Вайлдберыз” і гандлёвай сеткі “Суседзі”.
14 студзеня ведамства ўзначаліў былы дыпламатычны работнік і былы першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.


- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

