У 272 населеных пунктах парушана электразабеспячэнне з-за непагадзі

6 красавіка, Позірк. Не менш за 272 населеных пунктаў адчуваюць перабоі ў электразабеспячэнні з-за складанай пагоднай абстаноўкі.
У Мінскай вобласці найбольш пацярпелі Пухавіцкі і Слуцкі раёны, паведамляе РУП “Мінксэнерга”, там “пашкоджанні ліній электраперадачы адбыліся з-за наліпання снегу і шквалістага ветру”.
“Па стане на 8:00 энергетыкі <…> актыўна працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў больш чым 130 населеных пунктах. На бягучы момант задзейнічана 39 спецыялізаваных брыгад і 56 адзінак спецтэхнікі, а таксама 6 дызельных электрастанцый, якія дапамогуць забяспечыць электраэнергіяй найбольш пацярпелыя раёны”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўляецца, што прыкладаюцца “ўсе намаганні”, каб “аператыўна ліквідаваць наступствы непагадзі і аднавіць надзейнае электразабеспячэнне спажыўцоў”. “Нашы спецыялісты працуюць кругласутачна, каб мінімізаваць нязручнасці для насельніцтва”, — адзначае “Мінскэнерга”.
У Магілёўскай вобласці парушэнне электразабеспячэння зафіксавана ў Бабруйскім, Асіповіцкім, Кіраўскім і Магілёўскім раёнах.
“Па стане на 8:30 працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 142 населеных пунктах”, — паведамляе РУП “Магілёўэнерга”.
У аварыйна-аднаўленчых работах удзельнічае 49 брыгад і 55 адзінак спецтэхнікі.
Аб пашкоджаннях ліній электраперадачы ў іншых рэгіёнах не паведамляецца.
Напярэдадні ў Беларусі істотна пахаладала, быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Па краіне прайшлі дажджы і снегапады, быў моцны вецер. Паводле прагнозаў Белгідрамета, халоднае надвор’е захаваецца ў бліжэйшыя дні.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЕАБР: У Беларусі павелічэнне крэдытавання фізічных асоб падтрымліваецца ростам даходаў насельніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 красавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка