ДМК заявіў аб спыненні ўвозу найбуйнейшай партыі выбухоўкі, узбуджана крымінальная справа

6 красавіка, Позірк. Аб спыненні ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС найбуйнейшай у гісторыі Беларусі партыі выбухоўкі заявіў Дзяржаўны мытны камітэт 6 красавіка.
“580 кг асабліва магутнага выбуховага рэчыва замежнай вытворчасці (меркавана ЗША) спрабаваў правезці праз беларуска-польскую мяжу і далей транспартаваць у Расію 41-гадовы кіроўца”, — гаворыцца ў рэлізе.
Ён, як удакладняецца, накіроўваўся праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку Тэрэспаль. — “Позірк”.) “на транспартным сродку Mercedes”: “На падставе сістэмы аналізу рызык мытнікі накіравалі аўто на сканаванне з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу. <…> На сканограме ўбачылі нехарактэрныя зацямнення ў галіне падлогі аўтамабіля, а таксама ў сценцы, якая падзяляе грузавы і пасажырскі адсекі“.
Аўтамабіль быў накіраваны на паглыблены надгляд, праведзены частковы дэмантаж падлогі і сценкі аўтамабіля: “Гэтыя месцы былі цалкам напоўнены тоўстым пластом рэчыва светла-шэрага і светла-жоўтага колеру”.
“Мяркуецца, выбуховае рэчыва спрабавалі схаваць, накрыўшы яго вібрашумаізаляцыйнымі лістамі і лістамі ДСП. Для таго, каб на яго не зрэагавалі службовыя сабакі, унутраныя краі кузава апрацавалі тэхнічнай змазкай”, — зазначае ведамства.
Змесціва “вынята з прыцягненнем кампетэнтных спецыялістаў”.
Экспертыза мытнай лабараторыі пацвердзіла, што гэта — “магутнае брызантнае выбуховае рэчыва пентаэрытрыттэтранітрат (ТЭН)”.
Кіроўца затрыманы. Яго грамадзянства не назывецца.
Брэсцкай мытняй “у дачыненні да грамадзяніна і іншых неўстаноўленых асоб” узбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 3331 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза або Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, а таксама іншых.
Санкцыяй артыкула прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да 10 год.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


