Мінск 17:40

У Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года

Ілюстрацыя: "Позірк"

21 красавіка, Позірк. Тэмпературны рэкорд 114-гадовай даўніны перакрыты мінулым днём у Мінску, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Паветра ў сталіцы прагрэлася да 23,7 градуса. Гэта на 1,3 градуса вышэй за ранейшы максімум, зафіксаваны 20 красавіка 1911 года.

Перакрыта таксама сем рэкордаў, якія трымаліся з 1950 года. Агулам за суткі на беларускіх метэастанцыях перапісана 35 лакальных максімумаў, аднак абсалютны рэкорд дня выстаяў (26,9 градуса ў Брагіне ў 2000 годзе) — да паўтору не хапіла 0,5 градуса.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: