Улады перарэгістравалі Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію Рымска-каталіцкага касцёла

19 красавіка, Позірк. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла перарэгістрацыю ў якасці рэлігійнага аб’яднання.
Згодна з паведамленнем на дыяцэзіяльным сайце, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак 18 красавіка перадаў адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.
На тэрыторыі краіны дзейнічаюць яшчэ тры каталіцкія дыяцэзіі — Віцебская, Гродзенская і Пінская (ўсе яны, як і архідыяцэзія, не залежаць адна ад адной і падпарадкоўваюцца наўпрост Святому Пасаду). Інфармацыі пра тое, ці прайшлі гэтыя структуры перарэгістрацыю, у адкрытым доступе няма.
Летась у верасні стала вядома, што Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ) першым прайшоў перарэгістрацыю, прадугледжаную законам “Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый” ад 30 снежня 2023 года. Астатнія рэлігійныя арганізацыі павінны перадаць матэрыялы для перарэгістрацыі не пазней за 5 ліпеня 2025-га.
Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Мінскі гарадскі і шэсць абласных выканкамаў павінны ўнесці звесткі пра рэлігійныя арганізацыі ў Адзіны дзяржрэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) да 1 студзеня 2026 года.
Згаданым законам сярод іншага ўнесеныя папраўкі ў закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, што фактычна забараняюць гэтым арганізацыям праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў.
Дакумент забараняе “выкарыстанне ў месцах набажэнстваў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай, размяшчэнне тэкстаў і малюнкаў, накіраваных на распальванне рэлігійнай варожасці і варажнечы”. Рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца дзейнасцю, скіраванай “супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды” (так можа быць расцэненая любая праява нелаяльнасці), палітычнай дзейнасцю, удзельнічаць у працы палітычных партый.
Карэктаваннем заканадаўства і патрабаваннем да рэлігійных арганізацый прайсці перарэгістрацыю, як мяркуецца, улады адказалі на тое, што многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся пра грамадска-палітычны крызіс, які ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый.
Пасля тых падзей у БПЦ і каталіцкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (лічыцца галоўнай, але насамрэч такой не з’яўляецца) з’мянілася кіраўніцтва, якое публічна ставіцца лаяльна да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Ад пачатку восені 2020 года да 11 красавіка 2025-га, паводле даных ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 88 хрысціянскіх служыцеляў: каталіцкага касцёла — 33, евангельскіх цэркваў — 30, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай царквы — 5.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



