Для тушэння ляснога пажару ў Столінскім раёне задзейнічаная авіяцыя МНС

21 красавіка, Позірк. Для тушэння ляснога пажару побач з вёскай Старына (Столінскі раён Брэсцкай вобласці) задзейнічаная авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, вынікае з апублікаванага каля 18:00 21 красавіка паведамлення ведамства.
Адзначаецца, што верталёты Мі-8 і Мі-17 скінулі ваду 22 разы — агулам 77 тон. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, тушэнне абцяжаранае “адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанасцю мясцовасці”.
Каля 19:00 прэс-служба МНС паведаміла, што непадалёк ад вёскі Кайкова (Мінскі раён) лясны пажар тушаць 77 чалавек (ратавальнікі — 22, супрацоўнікі “Мінскага лясгаса” — 50), задзейнічана 17 адзінак тэхнікі (МНС — 7, лясгас — 10). Тушэнне ўскладнена “адсутнасцю пад’язных шляхоў і парывамі ветру”.
Паводле зводкі МНС, з 6:00 20 красавіка да 6:00 21 красавіка падраздзяленні ведамства ліквідавалі дзевяць лясных пажараў (агульная плошча — 4.117 гектараў), адзін тарфяны пажар (0,01 га) і 76 пажараў травы і кустоў (21,31).
Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, на тэрыторыі краіны “захоўваецца складанае пажаранебяспечнае становішча”.
“Толькі за мінулыя выходныя работнікі лясной гаспадаркі ліквідавалі 26 лясных пажараў на плошчы звыш 100 га. Некаторыя ачагі тушылі нават уначы. Сёння ўжо вядома пра выпадкі ўзгаранняў у Бараўлянскім і Чачэрскім спецлясгасах, Палескім, Мілошавіцкім, Петрыкаўскім лясгасах”, — гаворыцца ў супольнасці.
Згодна з мапай ведамства, забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці (з 21 красавіка), а таксама Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці (з 19 красавіка). У астатніх раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні.
У перыяд дзеяння забароны ўезд і ўваход на тэрыторыю лесу забаронены. Абмежаванне ж азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Пры гэтым даступныя шпацыры і збор ягад і грыбоў.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства