Літва не пусціла восем чалавек, якія спрабавалі ўехаць з Беларусі на забароненым транспарце
23 красавіка, Позірк. Літва не пусціла восем чалавек, якія спрабавалі ўехаць з Беларусі на забароненым з 18 красавіка транспарце, паведамляе Delfi.
Праз пункт пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) не ўпусцілі трох, Шальчынінкай (Беняконі) — пяць. Яшчэ 15 чалавек спрабавалі выехаць на забароненым транспарце з Літвы ў Беларусь.
Агулам у велікодныя выхадныя павялічыўся паток перасякаючых мяжу, паведаміў прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.
“Калі звычайна мяжу перасякаюць да 1.700 чалавек у адным кірунку ў дзень, то на пачатку тыдня, 15 красавіка, быў зафіксаваны ўзрослы рух з Літвы ў Беларусь — 1.800, 16 красавіка — амаль 2.000, а 17 і 18 красавіка колькасць перасячэнняў мяжы дасягала па 2.300 разоў на дзень. <…> Пік прыйшоўся на 19 красавіка, калі было зафіксавана 2.400 выязджаючых з Літвы ў Беларусь“, — сказаў Мішуціс.
З 18 красавіка ўрад Літвы забараніў праезд матацыклаў, мапедаў і матарызаваных ровараў праз прапускныя пункты Мядзінінкай і Шальчынінкай.
“Перамяшчэнне праз гэтыя пункты пропуску з Беларуссю будзе магчымае толькі на аўтатранспарце”, — гаварылася ў прэс-рэлізе прэс-службы Кабінета міністраў.
Пастанова была абгрунтаваная “ўзрослымі пагрозамі бяспекі дзяржавы“, якія звязаныя з нелегальнай міграцыяй, а таксама са “змененай тактыкай дзеянняў супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў і памежных органаў на мяжы”.
Міністэрства ўнутраных спраў, якое стала ініцыятарам прыняцця гэтага рашэння, абгрунтавала яго тым, што з 1 сакавіка 2024 года пасля забароны пешаходам і веласіпедыстам праезду праз пункты Мядзінінкай і Шальчынінкай было зафіксавана “значнае павелічэнне спробаў перасячэння мяжы на матацыклах, мапедах і матарызаваных роварах”. Калі ў першым квартале 2024-га было зарэгістравана 285 такіх выпадкаў, то за тры месяцы 2025-га — 6.170 (рост у 21,6 раза).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка