Урад ініцыяваў аснашчэнне пасажырскіх аўтобусаў рамянямі бяспекі і сродкамі відэафіксацыі
27 красавіка, Позірк. На публічнае абмеркаванне вынесены праект пастановы ўрада, які прадугледжвае шэраг змяненняў у правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.
Сярод прапанаваных новаўвядзенняў — абсталяванне месцаў для сядзення аўтобусаў рамянямі бяспекі (з 1 студзеня 2027 года) і аснашчэнне пасажырскага транспарту сродкамі відэафіксацыі (з 1 студзеня 2028-га).
Адзначаецца, што гэтыя змены ініцыяваныя з мэтай “забеспячэння бяспекі перавозак пасажыраў”.
З правілаў прапанавана выключыць пункт аб абавязковасці праходжання навучальных курсаў кіроўцамі таксі і кіроўцамі, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў.
“З улікам правапрымяняльнай практыкі [ў дакуменце] прадугледжаныя нормы, накіраваныя на выключэнне: магчымасці змены спосабу аплаты ў працэсе выканання перавозкі аўтамабілем-таксі; выпадкаў адмовы пры браніраванні месца для праезду; фарміравання завышанага кошту паслуг па перавозках пасажыраў аўтамабілямі-таксі пры замове паездкі без выкарыстання інфармацыйных сістэм, мабільных прыкладанняў, паслуг дыспетчара таксі непасрэдна ў кіроўцы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, у праекце пастановы “ўдакладняюцца выпадкі, пры якіх пасажыр мае права адмовіцца ад аплаты паездкі ў аўтамабілі-таксі”.
Публічнае абмеркаванне працягнецца да 5 траўня 2025 года.
Цяпер правілы перавозкі пасажыраў рэгулююцца пастановай урада № 972, прынятай 30 чэрвеня 2008 года.
Раней “Позірк” паведамляў, што агульная колькасць аўтамабільных аварый у Беларусі ў 2024 годзе павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453). Загінула ў гадавым вымярэнні на 0,5% менш чалавек (434 супраць 436).
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка