У рамках праверкі боегатоўнасці адпрацавана ўварванне дыверсантаў — Вальфовіч

4 траўня, Позірк. У рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл адпрацавана ўварванне дыверсантаў, вынікае са слоў дзяржсакратара Савета Бяспекі Аляксандра Вальфовіча.
“На гэтым этапе праверкі падвергліся шэраг спецыфічных воінскіх часцей: радыёэлектроннай барацьбы, зенітна-ракетныя падраздзяленні і воінскія часці па прымяненню беспілотнай авіяцыі, якія сёння маюць асаблівую цікавасць і актуальнасць у ходзе вядзення сучасных баявых дзеянняў”, — сказаў ён у эфіры праграмы “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” (паказана 4 траўня).
У якасці супрацьлеглага боку ў час манеўраў былі задзейнічаны “падраздзяленні не са складу ўзброеных сіл, а з іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы”, дадаў ён.
Паводле Вальфовіча, гэта зроблена “для таго, каб больш аб’ектыўна <…> падысці да ацэнкі дзеянняў па раптоўным уварванні, нападзенні дыверсійна-разведвальных груп праціўніка, незаконных узброеных фарміраванняў”.
Ужо чацвёрты месяц запар улады правяраюць баявую гатоўнасць войска. Першая праверка была абвешчана 3 лютага. Фактычна без дакладнага завяршэння першай пачалася другая — 24 сакавіка.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
На вучэннях у Асіповіцкім раёне вайскоўцы адпрацоўваюць “зачыстку акопаў умоўнага праціўніка”

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


