За два тыдні Беларусь на падставе бязвізу наведала больш за 9 тыс. чалавек — Дзяржпагранкамітэт

5 траўня, Позірк. З 21 красавіка па 5 траўня Беларусь у бязвізавым парадку наведала 9.209 жыхароў дзяржаў Еўропы, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За два тыдні (папярэдні раз ведамства публікавала інфармацыю пра наведванні 21 красавіка) у краіну накіравалася 3.353 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі, 3.257 грамадзян Літвы, 1.040 грамадзян Польшчы і 1.559 грамадзян — прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх дзяржаў.
Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала 1.099.249 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 346.543, Літвы — 615.536, Польшчы — 111.737.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025-га.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
