Беларускія фехтавальшчыкі дапушчаныя да камандных міжнародных спаборніцтваў пад нейтральным сцягам
7 траўня, Позірк. Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у камандных спаборніцтвах пад сваёй эгідай, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Прадстаўнікі дзвюх краін змогуць спаборнічаць у нейтральным статусе, каманды будуць выступаць пад сцягам FIE.
Першым стартам у гэтым годзе стане чэмпіянат Еўропы, які пройдзе 14–19 чэрвеня ў Генуі (Італія). Далей адбудзецца чэмпіянат свету — 22–30 ліпеня ў Тбілісі (Грузія).
28 лютага 2022 года Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) на фоне распачатай вайны ва Украіне заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі ад знешняга свету.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”. Пасля чаго ў міжнароднай спартыўнай супольнасці пачалося абмеркаванне варыянту допуску беларускіх і расійскіх атлетаў на Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы.
28 сакавіка 2024 МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у індывідуальных міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе. З аналагічнымі ўмовамі камітэт дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024.
Пасля заявы МАК некаторыя міжнародныя федэрацыі, у тым ліку па фехтаванні, дазволілі беларусам удзельнічаць у індывідуальных спаборніцтвах.
На летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы абмежаваная колькасць беларускіх атлетаў, якія выступалі ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі — залаты, два сярэбраныя і бронзавы, заняўшы віртуальнае 50-е месца ў агульным заліку.
Беларускія фехтавальшчыкі ў Парыжы не выступалі.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаў па выніках паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПоўны камплект тавараў для школьніка каштуе ад 335 да 1.385 рублёў — МАРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства