СК РФ адкрыў крымінальную справу праз інцыдэнт на нафтавай свідравіне на Ямале, дзе працавала “Беларуснафта-Сібір”

12 траўня, Позірк. Па факце здарэння на тэрыторыі Фестывальнага радовішча ў Пураўскім раёне Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 217 КК РФ (парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб’ектаў), паведамляе рэгіянальнае аддзяленне расійскага Следчага камітэта.
“Папярэдне высветлена, што 10 траўня гэтага года на тэрыторыі Фестывальнага радовішча Пураўскага раёна, работнікамі прадпрыемстваў “Харампурнафтагаз”, “Везерфорд” і “Беларуснафта Сібір” выконваліся работы па абслугоўванні свідравіны, — гаворыцца ў паведамленні. — Супрацоўнікі парушылі патрабаванні прамысловай бяспекі, у выніку чаго адбылося ўзгаранне свідравіны. Падчас пажару пацярпелі трое рабочых, якія атрымалі траўмы, што расцэньваюцца як тыя, што нанеслі цяжкую шкоду здароўю”.
Следчыя агледзелі месца здарэння, вынялі дакументацыю, прызначылі “неабходныя крыміналістычныя і пажара-тэхнічныя экспертызы”.
Напярэдадні ўвечары расійскія медыя распаўсюдзілі відэазапіс з месца здарэння, на якім бачна, як руйнуецца адна з буравых вышак; б’е адкрытае полымя.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

