Амаль на чвэрць скарацілася колькасць замежных дзяцей, якія летам адпачнуць у “Зубрані” за кошт Мінска
13 траўня, Позірк. Распараджэнне аб выдаткоўванні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку 314 дзяцей з Алжыра, Егіпта, Індыі, Кітая, Лаоса, М’янмы, Палестыны, Кыргызстана, Узбекістана і Курскай вобласці Расіі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба 13 траўня.
Адзначаецца, што “падчас знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскі агляд, атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб’екты ў Мінску і рэгіёнах”.
Згодна з дакументам, размешчаным на сайце Лукашэнкі, “Зубраня” прыме 92 дзяцей і васьмярых суправаджаючых асоб з Кітая, 30 дзяцей і траіх суправаджаючых з Курскай вобласці. Астатнія дзяржавы накіруюць па 24 дзіцяці і двух дарослых з імі.
У 2024 годзе аналагічная праграма ахоплівала адпачынак 413 дзяцей, гэта значыць на 99 больш, чым плануецца прыняць гэтым летам. Больш за палову з іх (225) тады накіравала Сірыя. Кітай, як і сёлета, атрымаў 92 месцы, па 24 атрымалі Егіпет, Лаос, Узбекістан і Кыргызстан.
Такім чынам, у параўнанні з мінулым годам, гэтым летам “Зубраня” не будзе прымаць на аздараўленне дзяцей з Сірыі, аднак спіс папоўнілі Алжыр, Індыя, М’янма, Палестына і Курская вобласць РФ.
Паводле прэс-службы Лукашэнкі, дзяцей з іншых дзяржаў запрашаюць на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь штогод з 2017 года, за час дзеяння праграмы ёю скарысталіся 2,5 тыс. дзяцей з-за мяжы. Адзначаецца, што “гэта спрыяе ўмацаванню даверу і ўзаемаразумення ў адносінах з дружалюбнымі краінамі, а таксама развіццю супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы”.
“Зубраня” знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Нарачанскі”.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



