Беларускія мытнікі знайшлі ў грамадзяніна Малдовы больш за 2 тыс, еўрапейскіх сім-карт, якія ён вёз у Расію
13 траўня, Позірк. Больш за дзве тысячы сім-карт аператараў еўрапейскіх краін канфіскавалі гродзенскія мытнікі ў грамадзяніна Малдовы, паведаміў 13 траўня Дзяржаўны мытны камітэт.
Паводле сцвярджэння беларускага боку, яны прызначаліся “для рэалізацыі на тэрыторыі ЕАЭС махлярскіх і іншых супрацьпраўных дзеянняў”.
Мужчына ехаў з Літвы на легкавым аўтамабілі праз пункт пропуску “Каменны Лог”. Ён падаў дэкларацыю на часовы ўвоз транспартнага сродку і паведаміў, што іншых тавараў, што падлягаюць дэклараванню, пры сабе не мае, гаворыцца ў рэлізе.
Паведамляецца, што “сім-карты ён спакаваў у пакет, загарнуў у ручнік, паклаў на дно скрыні для інструментаў, разлічваючы, што мытнікі іх прымуць за асабістыя рэчы”, аднак было выяўлена “месца сховішча карт аператараў Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі коштам каля 8 тыс. еўра”.
У дачыненні да грамадзяніна Малдовы складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні згодна з ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, што падлягаюць мытнаму дэклараванню, праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза с хаваннем ад мытнага кантролю, гэта значыць з выкарыстаннем схованкі або іншых спосабаў, што ўскладняюць іх выяўленне, альбо з наданнем адным таварам выгляду іншых тавараў, а таксама спроба такога перамяшчэння).
Адзначаецца, што санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй схаваных тавараў.
Паводле мытні, “устаноўлены атрымальнік сім-карт у РФ”, інфармацыя перададзена ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



