Беларусь “гатовая падтрымаць працэс мірнага ўрэгулявання” паміж “братэрскімі” для яе РФ і Украінай, сцвярджае МЗС

16 траўня, Позірк. Беларусь “гатовая падтрымаць працэс мірнага ўрэгулявання” паміж Расіяй і Украінай, заявіла Міністэрства замежных спраў 15 траўня на фоне спробы правесці перагаворы паміж Масквой і Кіевам у Турцыі.
“Мы гатовыя зрабіць свой унёсак у фармаванне стабільнай і мірнай будучыні ў нашым рэгіёне — на карысць трох брацкіх краін і народаў”, — гаворыцца ў паведамленні на старонцы беларускага знешнепалітычнага ведамства ў сацыяльнай сетцы Х.
МЗС заявіў, што Расія і Украіна для Беларусі — гэта “не проста суседзі”, а “братэрскія дзяржавы”. Мінск, паводле сцвярджэння ведамства, “заўсёды паслядоўна” выступаў за “адкрыты і прамы дыялог”.
“Мы перакананыя, што толькі дыпламатычныя перагаворы могуць стаць эфектыўным інструментам для пошуку рашэнняў і ўмацавання стабільнасці ў нашым рэгіёне”, — заявіла ведамства.
Варта адзначыць, што з пачатку поўнамаштабнай вайны, развязанай РФ супраць Украіны 24 лютага 2022 года, рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўсяляк дапамагаў Крамлю. На пачатку канфлікту беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася для нападу на ўкраінскія землі.
10 траўня 2025 года так званая “кааліцыя ахвочых”, якая складаецца з шэрагу лідараў еўрапейскіх дзяржаў, прапанавала “поўнае і безумоўнае спыненне агню мінімум на 30 сутак”, на працягу якіх Кіеў і Масква змаглі б дамовіцца пра ўмовы міру. У той жа дзень прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў пра магчымасць “перагавораў без папярэдніх умоў” і прапанаваў 15 траўня аднавіць прамыя кантакты ў Стамбуле.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагадзіўся правесці перагаворы наўпрост з Пуціным і прыбыў у Турцыю, а расійскі лідар — не. У той жа час Пуцін прызначыў дэлегацыю на чале са сваім памочнікам Уладзімірам Медынскім.
16 траўня ў Стамбуле плануецца правесці шэраг трохбаковых сустрэч — паміж дэлегацыямі Украіны, Турцыі і ЗША, а таксама Украіны, Расіі і Турцыі.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



