Амбасадар Беларусі абмеркаваў з авіяцыйнымі ўладамі Ізраіля супрацу ў галіне грамадзянскіх перавозак

16 траўня, Позірк. Перспектывы супрацы ў сферы грамадзянскай авіяцыі абмеркавалі 15 траўня амбасадар Беларусі Юрый Ярашэвіч і генеральны дырэктар Дэпартамента грамадзянскай авіяцыі Ізраіля Шмуэль Закай, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
Падрабязнасці перагавораў не прыводзяцца. Ізраільскі бок пра сустрэчу не згадвае.
Газета The Jerusalem Post паведамляла, што пра аднаўленне прамых рэйсаў авіякампаніі “Белавія” ў Ізраіль Ярашэвіч заяўляў 21 красавіка на сустрэчы з ізраільскім прэзідэнтам Іцхакам Герцагам.
Адметна, што МЗС Беларусі, рапартуючы пра размову, не згадвала ні пра аднаўленне прамых авіязносін паміж краінамі, ані пра выказаную прэзідэнтам Ізраіля зацікаўленасць наведаць Беларусь.
Цяпер з Мінска ў Тэль-Авіў пасажыры ў асноўным лятаюць праз Баку ці Тбілісі. На сайце “Белавія” ў спісе даступных напрамкаў для вылету з Мінска якіх-небудзь ізраільскіх гарадоў няма.
30 траўня 2022 года “Белавія” паведаміла, што авіяцыйныя ўлады Ізраіля адмовілі ў абслугоўванні самалётаў у аэрапорце Бэн Гурыён, у сувязі з чым авіякампанія вымушана скасаваць раней запланаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў. Адзначалася, што Ізраіль паведаміў пра сваё рашэнне, нягледзячы на тое, што першапачаткова, 15 траўня 2022 года, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджаная праграма рэйсаў паводле новага раскладу (з тэхнічнай пасадкай у Баку). Беларуская амбасада заявіла, што рашэнне ізраільскіх уладаў не абслугоўваць самалёты “Белавія” ў першую чаргу “ўдарыць па інтарэсах простых грамадзян”, паколькі на палёты паміж Мінскам і Тэль-Авівам заўсёды быў вялікі попыт.
Да таго часу беларускі нацыянальны перавозчык ужо знаходзіўся пад санкцыямі спачатку асобных краін Еўропы, у адказ на прымусовую пасадку рэйса FR4978 па маршруце Афіны-Вільнюс 23 траўня 2021 года, а са снежня 2021 года — і пад санкцыямі Еўрасаюза.
16 чэрвеня 2022 года “Белавія” трапіла пад амерыканскія санкцыі, што з улікам шчыльных сувязей паміж Ізраілем і ЗША зрабіла фактычна немагчымым ажыццяўленне палётаў паміж Мінскам і Тэль-Авівам, у прыватнасці на самалётах “Боінг” беларускага перавозчыка.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым Лукашэнкі змяніў характар рэпрэсій, каб "забяспечыць іх максімальнае пашырэнне пры мінімальных рэсурсах" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дзевяць месяцаў беларускія санаторыі наведала каля 200 тыс. замежнікаў, пераважна з РФМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУлетку 2026 года санаторый у Друскінінкаі, які належыць Беларусі, быў загружаны амаль на 100%, у Юрмале — не працаваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



