Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку палітзняволенай Насты Лойка для перадачы кіраўніку МЗС Польшчы

18 траўня, Позірк. Міжнародная арганізацыя Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку палітзняволенай Анастасіі (Насты) Лойка, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Подпісы плануецца перадаць міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму, каб “ён уздымаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне”, адзначаюць праваабаронцы.
Падпісаць петыцыю можна па спасылцы на сайце Amnesty International, звяртае ўвагу “Вясна”.
У тэксце петыцыі Лойка называецца “вядомай у Беларусі праваабаронцай і педагогам”, якая да затрымання “дзейнічала ў першую чаргу ў інтарэсах замежнікаў і асоб без грамадзянства” і “выступала супраць злоўжыванняў уладай, якая выкарыстоўвае законы “супраць экстрэмізму”.
13 студзеня 2025 года Amnesty International выпусціла заяву з патрабаваннем вызвалення Лойка.
20 чэрвеня суддзя Алена Шылько з Мінскага гарадскога суда прыгаварыла Лойка да 7 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Нагодай для крымінальнага пераследу стаў даклад “Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” за 2017–2018 гады, у якім даецца крытычная ацэнка дзеянням міліцыі.
У верасні — кастрычніку 2022 года праваабаронца прабыла ў няволі 30 сутак на падставе абвінавачання ў некалькіх адміністрацыйных правапарушэннях. Праз тры тыдні пасля вызвалення, 28 кастрычніка, яе зноў затрымалі і пасля чатыры разы арыштоўвалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а затым змясцілі пад варту ў рамках крымінальнай справы.
Да таго Следчы камітэт закрыў заведзеную на яе крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў.
У кастрычніку 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс Лойка ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Лойка працавала ў камандзе дэ-юрэ ліквідаванай уладамі праваабарончай арганізацыі Human Constanta.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка

