У Беларусі на выбарах прэзідэнта Польшчы прагаласавала 99 чалавек, 30,3% падтрымала Тшаскоўскага

19 траўня, Позірк. 99 чалавек узялі ўдзел у выбарах прэзідэнта Польшчы на тэрыторыі Беларусі, вынікае са звестак Дзяржаўнай выбарчай камісіі гэтай краіны.
Больш за ўсіх галасоў атрымаў кандыдат кіроўнай “Грамадзянскай кааліцыі”, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 30,3%, далей ідуць фармальна незалежны, але падтрыманы апазіцыйнай правакансерватыўнай партыяй “Права і справядлівасць” кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі і Славамір Менцэн, які прадстаўляе блок ультраправых партый “Канфедэрацыя свабоды і незалежнасці”, — па 20,2%, лідар ультраправай “Канфедэрацыі польскай кароны” Гжэгаж Браўн — 9,09%, незалежны кандыдат Магдалена Беат — 7,07%. Астатнія прэтэндэнты (усяго іх 13) набралі менш за 5% галасоў.
Галасаванне было арганізавана ў консульстве Польшчы ў Мінску.
Чакаецца, што афіцыйныя вынікі першага тура будуць абвешчаныя 19 траўня.
Пасля апрацоўкі 99% бюлетэняў лідзіруе Тшаскоўскі — 31,2% галасоў, Наўроцкі набраў 29,7%. Яны выйшлі ў другі тур, які адбудзецца 1 чэрвеня.
Паводле даных польскага выбаркама, яўка ў першым туры склала 66,8%.
Пераможца выбараў зменіць на пасадзе прэзідэнта Анджэя Дуду, які займае яе з 2015 года і дапрацоўвае другі прэзідэнцкі тэрмін.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

