Па крымінальных справах СК 77 грамадзян асуджана за “здраду дзяржаве“, 6 тыс. — за “экстрэмізм“

19 траўня, Позірк. Па крымінальных справах, якія ўзбудзіў Следчы камітэт, 77 асоб асуджана за “здраду дзяржаве“, паведаміў старшыня СК Дзмітрый Гара на юрыдычным форуме “Права: урокі мінулага для свету будучыні” 19 траўня ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле яго сцвярджэння, следчыя ўстанавілі і сабралі доказы, што дазволілі “прыцягнуць да адказнасці больш за 6 тыс. экстрэмістаў, якія выношвалі план гвалтоўнага захопу ўлады“.
У дачыненні да пяці кіраўнікоў палка Каліноўскага, прызнанага беларускім рэжымам “тэрарыстычнай арганізацыяй”, у парадку спецыяльнай вытворчасці вынесеныя абвінаваўчыя прысуды на тэрмін пазбаўлення волі ад 12 да 20 гадоў.
Шэсць чалавек заключана пад варту, 125 абвешчана ў вышук, сказаў Гара.
Маштабны пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года на карысць Аляксандра Лукашэнкі ён назваў “выкарыстаннем нацысцкіх ідэй і сімволікі“ і “спробай дзяржаўнага перавароту“. Завадатары нібыта “паводле прыкладу нацыстаў і іх памагатых для арганізацыі масавых беспарадкаў прыцягнулі ў свае шэрагі маргіналаў і крымінальнікаў“.
“Асноўная мэта спробы дзяржаўнага перавароту ў 2020 годзе было звяржэнне канстытуцыйнага ладу і фармаванне марыянеткавай нацыяналістычнай дзяржавы — стварэнне з Беларусі “антыРасіі“, — заявіў Гара, скарыстаўшы вызначэнне расійскіх прапагандыстаў і імперыялістаў у дачыненні да Украіны, у якую тая нібыта збіралася ператварыцца ў выпадку сыходу на Захад.
Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Беларусь знаходзіцца ў глыбокім грамадска-палітычным крызісе, не спыняюцца рэпрэсіі небывалага маштабу. Парушэнні правоў чалавека, прымусовая пасадка ў Мінску транзітнага замежнага пасажырскага самалёта, арганізацыя міграцыйнага крызісу, а таксама дапамаганне Расіі ў яе вайсковай агрэсіі супраць Украіны фактычна ізалявалі Беларусь пад кіраваннем рэжыму Лукашэнкі ад дэмакратычнага свету і дазволілі Крамлю ўзмацніць свой уплыў на яе.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+