Затрыманы жыхар Мінскай вобласці, які захоўваў дома вінтоўку, стрэльбу, карабін, мноства аўтаматных патронаў

20 траўня, Позірк. Супрацоўнікі ГУБАЗіК “пры сілавой падтрымцы байцоў <…> унутраных войскаў МУС” затрымалі 43-гадовага жыхара Пухавіцкага раёна, які захоўваў дома некалькі адзінак зброі і патроны да яе, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына захоўваў больш за 2.000 аснашчаных трасавальнымі кулямі патронаў да аўтамата Калашнікава. У яго таксама вынятыя вінтоўка, стрэльба, карабін і больш за 300 патронаў.
МУС сцвярджае, што “высветленае дачыненне фігуранта да незаконнага вырабу і збыту боепрыпасаў”.
Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы. Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
ГУБАЗіК, як заяўляе міністэрства, пастаянна праводзіць “аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на высвятленне і выкрыццё асоб, што маюць дачыненне да незаконнага абароту зброі і боепрыпасаў”.
5 траўня Генпракуратура перадала ў суд крымінальную справу мужчыны, які “з дапамогай нявызначаных слясарных інструментаў”, а таксама 3D-прынтару вырабіў дзевяціміліметровы пісталет-кулямёт FGC9 версіі MkII.
7 траўня стала вядома, што гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла справу ў дачыненні да 42-гадовага грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў увезці ў краіну 4 кг пораху.
13 траўня паведамлялася, што пракуратура Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) накіравала ў суд крымінальную справу 47-гадовага мясцовага жыхара, якому інкрымінавана незаконнае “набыццё, нашэнне і захоўванне агнястрэльнай зброі, у тым ліку здзейсненыя паўторна”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка