Беларусь наведвае камандуючы Сіламі абароны Зімбабвэ, плануецца абмеркаваць вайсковую супрацу

20 траўня, Позірк. У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыла дэлегацыя на чале з камандуючым Сіламі абароны Зімбабвэ Філіпам Валерыа Сібандам, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што члены дэлегацыі “наведаюць адну з вайсковых часцей Узброеных сіл, Ваенную акадэмію Беларусі, а таксама возьмуць удзел у працы выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2025”.
Начальнік Генеральнага штаба УС Павел Муравейка правядзе з Сібандам перагаворы, “падчас якіх бакі абмяркуюць актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння ў вайсковай сферы” — з улікам вынікаў нядаўняга візіту ў Беларусь прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных дваных па двухбаковым тавараабароце няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва.
У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам, на сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск прэзідэнта.
Па выніках перамоў 14 траўня 2025 года ў Мінску Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва падпісалі дарожную карту стратэгічнай двухбаковай супрацы і партнёрства на 2026–2030 гады. Афрыканскі палітык прыбыў у Мінск пасля ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня перамогі ў Маскве.
Летась Беларусь двойчы накіроўвала ў Зімбабвэ гуманітарную дапамогу для пераадолення наступстваў засухі.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка