На пажары ў Старадарожскім раёне загінулі 54 цяляці

23 траўня, Позірк. Пра гібель на пажары 54 цялят паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Узгаранне адбылося днём 22 траўня ў будынку цялятніка на тэрыторыі малочна-таварнага комплексу каля аграгарадка Паставічы Старадарожскага раёна (Мінская вобласць).
Паводле даных МНС, акрамя жывёл агнём знішчана 300 кв. м ПВХ-палатна, пашкоджана 500 кв. м ПВХ-палатна, 50 кв. м лачання металічнага даху і 80 боксаў (1,5х2 м кожны) для цялят.
Гэта не першае ў 2025 годзе падобнае здарэнне на фермах.
Раней “Позірк” паведамляў, што за дзесяць дзён (з 19 па 28 красавіка) на малочна-таварных фермах адбылося шэсць пажараў, на якіх загінулі чатыры і пацярпелі пяць цялятаў.
Акрамя таго, 13 і 18 траўня было зарэгістравана два пажары на аб’ектах АПК, у выніку якіх было знішчана 5 тон саломы і 2 тоны сена.
Паводле падлікаў, якія вядзе “Позірк”, з пачатку года знішчана або пашкоджана мінімум дзевяць адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



