У Магілёве патануў 21-гадовы эфіопскі студэнт

25 траўня, Позірк. Пра смерць замежнага грамадзяніна 24 траўня ў Магілёве паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У 18:22, як адзначаецца, “ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў рацэ Днепр па вуліцы Праванабярэжнай у Магілёве тоне чалавек”, да месца здарэння “неадкладна выехалі работнікі МНС і ТРВОД”.
“Як высветлілася, кампанія маладых людзей адпачывала на беразе ракі Днепр. Адзін з хлопцаў вырашыў выкупацца. Крыху праплыўшы, мужчына знік з паверхні вады. 21-гадовы патанулы малады чалавек з’яўляецца грамадзянінам Эфіопіі і студэнтам адной з ВНУ Магілёва”, — гаворыцца ў паведамленні.
Месца, дзе патануў іншаземец, не абсталяванае для купання, падкрэслілі ў МНС.
Праверку па факце ўтаплення праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
У Паставах жанчына патанула ў калодзежы

- ГрамадстваХаджаеў не прызнаў сістэмнасць праблем з этыкай стасункаў медыкаў пасля скандалаў у 5-й мінскай радзільніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух "За Свабоду" ніколі не здраджваў ідэі еўрапейскай Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


