НАК Беларусі атрымлівае грошы ад Міжнароднага алімпійскага камітэта — Віктар Лукашэнка

2 чэрвеня, Позірк. Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі атрымлівае фінансавую падтрымку ад Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), паведаміў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка (старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі) у інтэрв’ю сайту арганізацыі.
Паводле яго слоў, узаемаадносіны НАК і МАК “істотна палепшыліся за апошні год”, а “паступовыя пазітыўныя змяненні адбываюцца пастаянна”.
У прыватнасці, адзначыў Віктар Лукашэнка, у многіх летніх відах спорту беларускія атлеты ўжо ўдзельнічаюць у чэмпіянатах свету і Еўропы, Кубках свету.
“Свежы прыклад — рашучы крок Міжнароднай федэрацыі дзюдо, якая дапусціла беларусаў да спаборніцтваў са сцягам і гімнам, — сказаў ён. — Нашы атлеты ў шэрагу відаў спорту вяртаюцца да спаборніцтваў і ў камандных дысцыплінах: у фехтаванні, сінхронных скачках у ваду, сінхронным плаванні”.
“У барацьбе, тхэквандо, плаванні, сучасным пяцібор’і, цяжкай атлетыцы, настольным тэнісе беларускія спартсмены выступаюць без якіх-небудзь дадатковых умоў і крытэрыяў ва ўсіх міжнародных турнірах, але ўсё яшчэ ў нейтральным статусе”, — падкрэсліў спікер.
Кіраўнік НАК сцвярджае, што пасля Алімпіяды ў Парыжы зносіны з прадстаўнікамі Беларусі — “не проста нармальныя, а добразычлівыя”.
“Не ўсё так хутка, гладка і лёгка, як бы нам хацелася, але разуменне і жаданне рухацца ў стваральным напрамку маецца, — лічыць Віктар Лукашэнка. — У той жа час такога разумення і дыялога не хапае ва ўзаемаадносінах з некаторымі міжнароднымі федэрацыямі, чый падыход нельга назваць адэкватным. Напрыклад, Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі”.
Спартыўны функцыянер выказаў падзяку за “фінансавую падтрымку па лініі Алімпійскай салідарнасці”. Пра якую менавіта суму ідзе гаворка, ён не паведаміў.
Разам з тым кіраўнік НАК звярнуў увагу на “некаторыя цяжкасці, напрыклад, звязаныя з забаронай урадаў некаторых краін дапускаць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах на іх тэрыторыі, з праблемамі атрымання віз”.
28 лютага 2022-га, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі на тэрыторыю Украіны, МАК заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання.
28 сакавіка 2023-га па выніках пасяджэння выканкама ў Лазане (Швейцарыя) МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе. Шэраг федэрацый выканаў рэкамендацыю, дзякуючы гэтаму абмежаваная колькасць беларусаў удзельнічала ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года.
Рэкамендацыя МАК не распаўсюджваецца на камандныя віды спорту, паколькі “каманды атлетаў з расійскім або беларускім пашпартам не разглядаюцца”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



