Цягнік Асіповічы — Магілёў спазняецца на дзве гадзіны з-за паломкі ў дарозе
3 чэрвеня, Позірк. Аб паломцы дызель-цягніка № 6588, які накіроўваецца па маршруце Асіповічы — Магілёў, паведамляе Беларуская чыгунка.
З-за няспраўнасці цягнік “спынены на перагоне Друць — Вендрыж”, ён “прыбудзе на канчатковую станцыю са спазненнем прыкладна на дзве гадзіны”, гаворыцца ў паведамленні.
“У сувязі з гэтым цягнік № 880 Салігорск — Магілёў ідзе з затрымкай арыентыровачна на 40 хвілін”, — адзначылі ў БЧ.
Прымаюцца “аператыўныя меры па арганізацыі дастаўкі пасажыраў да месцаў прызначэння і скарачэння часу спазнення названых цягнікоў”, падкрэсліваецца ў рэлізе.
БЧ прынесла прабачэнні пасажырам “за прычыненыя нязручнасці”.
1 чэрвеня паведамлялася аб змене маршруту цягніка Анапа (РФ) — Мінск. Графік руху быў парушаны з-за абвальвання аўтамабільнага моста ў Бранскай вобласці (Расія).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



