З Літвы ў Беларусь не прапусцілі паўпрычэп з нумарамі Бельгіі, дакументы на які, верагодна, былі падробленыя

5 чэрвеня, Позірк. Літоўскія памежнікі 3 чэрвеня не прапусцілі паўпрычэп-платформу, які грамадзянін Узбекістана транспартаваў у Беларусь праз пункт Мядзінінкай (з іншага боку — Каменны Лог), паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, кіроўца грузавіка “Вольва” з польскімі нумарамі пры перасячэнні мяжы сярод іншага паказаў дакумент на паўпрычэп “Самро”, нібыта зарэгістраваны ў Бельгіі.
“У супрацоўнікаў САДМ гэты дакумент выклікаў падазрэнні. Пасля больш дакладнай праверкі высветлілася, што гэтае пасведчанне, як мяркуецца, падробленае, — гаворыцца ў паведамленні. — Па факце падробкі дакумента або яго выкарыстання ў Вільнюсскім памежным атрадзе САДМ распачатае дасудовае расследаванне”.
“За такое злачынства законам прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу, абмежавання волі, арышту або пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў. Замежнік быў дапытаны ў якасці сведкі і адпушчаны. Паўпрычэп часова захоўваецца ў Вільнюсскім памежным атрадзе”, — адзначае літоўская памежная служба.

- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЕўрапарламент асудзіў беларускія ўлады за пераслед палітычных актывістаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


