У Валгаградзе затрымалі “прыезджага з Р. Беларусь”, які падазраецца ў разбоі і згвалтаванні

9 чэрвеня, Позірк. Пра затрыманне ў Валгаградзе мужчыны, як мяркуецца, грамадзяніна Беларусі, паведаміла 8 чэрвеня прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.
Як адзначаецца, 6 чэрвеня ў паліцыю абласнога цэнтра звярнулася мясцовая жыхарка з заявай пра тое, што “на чыгуначнай станцыі “Акварэль” на яе напаў невядомы мужчына і паспрабаваў здзейсніць гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару”. “Дзяўчына змагла даць адпор. Зламыснік завалодаў яе сотавым тэлефонам і ўцёк”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аналагічная заява, паводле сцвярджэння паліцыі, паступіла 7 чэрвеня: “У мікрараёне Тулака 19-гадовая дзяўчына стала ахвярай гвалтоўных сэксуальных дзеянняў з боку мужчыны”.
40-гадовага “прыезджага з Р. Беларусь, раней ужо судзімага за аналагічныя злачынствы, здзейсненыя пры падобных абставінах”, затрымаў паліцэйскі патруль.
Аператыўнікі, паводле сцвярджэння ведамства, маюць інфармацыю пра “датычнасць затрыманага да яшчэ шэрагу гвалтоўных палавых злачынстваў, здзейсненых на тэрыторыі некалькіх рэгіёнаў Расіі, у т.л. Краснадарскага краю”.
Паводле даных паліцыі, замежнік “знаходзіцца на тэрыторыі РФ незаконна”. “Дзеянням грамадзяніна, які надаў яму для часовага пражывання ў Валгаградзе жыллё, дадзеная прававая ацэнка. Арэндадаўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі колькасць зарэгістраваных згвалтаванняў і замахаў на згвалтаванне за апошнія пяць гадоў зменшылася на 26,5% (з 68 за 2019-ы да 50 за 2024-ы).
У траўні 2024 года МУС Беларусі паведаміла пра выдачу Літве 35-гадовага грамадзяніна, якога Вільнюс абвясціў у вышук па лініі Інтэрпола за групавое згвалтаванне непаўналетняй ды іншыя дзеянні.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


