За мінулыя суткі ў Беларусі патанула два чалавекі — АСВОД

11 чэрвеня, Позірк. Два чалавекі патанула 10 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД).
Напярэдадні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прадставіла інфармацыю, паводле якой ад пачатку траўня ў Беларусі патануў 31 чалавек.
Людзі гінулі пры купанні (1), у выніку аварыі маламернага судна (1), пры лоўлі рыбы з чаўна (3) і берага (7), ад падзення ў ваду (7) і з іншых прычын.
За аналагічны леташні перыяд пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу ў МНС звязваюць у першую чаргу з умовамі надвор’я — сёлета яны пакуль не дазволілі “паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.
Асноўнымі прычынамі ўсіх трагедый на вадзе ў міністэрстве лічаць “асабістую бестурботнасць і нізкі ўзровень культуры бяспекі жыццядзейнасці”. Што да дзяцей, то яны, як правіла, гінуць, калі застаюцца адныя — без нагляду дарослых.
У Беларусі вызначана 495 дазволеных месцаў для купання, дзе ў абавязковым парадку дзяжураць ратавальнікі МНС і АСВОД. У той жа час маецца больш за 3 тыс. месц, дзе купацца забаронена.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні ў Брэсцкай вобласці былі лепшыя паказчыкі ў сальда знешняга гандлю тавараміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+