Адмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў

14 чэрвеня, Позірк. Абарот спажывецкіх тавараў у Беларусі ў студзені — красавіку 2025 года склаў 8 млрд 827,9 млн долараў — на 9% больш, чым за першую траціну 2024-га (8 млрд 95,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам”аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт склаўся на ўзроўні 4 млрд 183,4 млн (4,04 млрд; +3,5%), імпарт — 4 млрд 644,5 млн (4 млрд 55,6 млн; +14,5%). Адмоўнае сальда — 461,1 млн (-15,6 млн; рост у 29,6 раза).
Як паведамляў “Позірк”, за студзень — красавік гэтага года Беларусь купіла тавараў на 2 млрд 261,9 млн долараў больш, чым прададзена. У структуры знешнегандлёвага абароту тавараў, які за гэты час склаўся на ўзроўні 27 млрд 42,9 млн долараў (на 0,02% больш у гадавым вымярэнні; 27 млрд 37,1 млн), на экспарт прыпала 12 млрд 390,5 млн (-4%), на імпарт — 14 млрд 652,4 млн (+3,7%). У гадавым вымярэнні адмоўнае сальда павялічылася на 86,5%.
Выступаючы 30 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, намеснік кіраўніка рэгулятара Дзмітрый Калечыц падкрэсліў, што для беларускай эканомікі застаюцца актуальнымі ўразлівасці, абумоўленыя “знешнегандлёвай дзейнасцю, перш за ўсё павелічэнне дэфіцыту знешняга гандлю і яго нізкая краінавая дыверсіфікацыя”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



