МУС: За суткі ў міліцыю паступіла каля 300 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, затрыманыя чацвёра кур’ераў

24 траўня, Позірк. За мінулыя суткі, 23 траўня, у міліцыю паступіла каля 300 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
“Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў папярэджана! Зарэгістравана 25 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, — адзначае ведамства.
Паведамляецца, што заблакаваная магчымасць “здзяйснення плацяжоў на адрас 78 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”.
Затрыманыя чацвёра кур’ераў, якія працавалі “ў інтарэсах аферыстаў”, у іх ліку двое замежнікаў, у затрыманых канфіскавана каля 30 тыс. рублёў.
“Па спосабе здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы). Затым ідуць купля тавараў у інтэрнэце, крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак і гандаль на фінансавых біржах”, — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамляў “Позірк“, 22 красавіка супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку затрымалі двух 21-гадовых грамадзян “суседняй краіны“, якія, паводле звестак МУС, “працавалі кур’ерамі тэлефонных махляроў“. 14 красавіка паведамлялася, што ў Мінску затрыманыя 18-гадовыя кур’еры махляроў, якія прыехалі “з суседняй краіны“.
Часта сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць фармулёўку “суседняя краіна”, калі не хочуць прама паказваць на прыналежнасць фігурантаў злачынстваў да Расіі.
У 2020 годзе было зарэгістравана 4.290 супрацьпраўных дзеянняў па факце, кваліфікаваных, як махлярства, у 2021-м — 4.744 (+10,6% — тут і далей да папярэдняга года), 2022-м— 7.384 (+55,6%), 2023-м— 11.715 (+58,7%), 2024-м— 12.774 (+9%), 2025-м — 11.204 (-12,3%).
Такім чынам, за пяць гадоў колькасць злачынстваў дадзенай катэгорыі павялічылася ў 2,6 раза.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



