ЕАБР чакае захавання росту беларускай эканомікі

23 чэрвеня, Позірк. Рост беларускай эканомікі захаваецца за кошт “ўнутранага попыту, які падтрымліваецца павелічэннем заробкаў і захадамі ўрада ў стымуляванні інвестыцый”. Такі прагноз змяшчаецца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Спецыялісты звярнулі ўвагу на запаволенне росту прамысловай вытворчасці, якое выклікана “скарачэннем попыту ў Расіі“ і “узмацненнем канкурэнцыі як з боку расійскіх імпартазамяшчальных вытворчасцяў, так і пастаўшчыкоў з іншых дружалюбных краін“.
“Гэта знаходзіць праяву ў скарачэнні экспарту інвестыцыйных тавараў і росце запасаў гатовай прадукцыі ў прамысловасці“, — гаворыцца ў аглядзе.
Разам з тым, як адзначае ЕАБР, рост эканомікі падтрымліваецца сектарамі, арыентаванымі на ўнутраны попыт: рознічны тавараабарот вырас (+9%; тут і далей у гадавым вымярэнні), тавараабарот грамадскага харчавання (+5%).
Агулам па краіне валавы ўнутраны прадукт (складаецца з ВРП шасці абласцей і сталіцы) склаў 101 млрд 390 млн 552 тыс. рублёў — на 2,5% больш, чым годам раней (за пяць месяцаў 2024-га да аналагічнага перыяду 2023-га — 6,4%).
Паводле зацверджаных Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшых эканамічных прагнозных (дэ-факта планавых) параметрах на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназуе Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка.
У макраэканамічным аглядзе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі замарудзіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у красавіцкім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,8%.
12 чэрвеня Сусветны банк выдаў прагноз, згодна з якім беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 2,2%.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП на 2,5%.
У студзені 2024 года ВУП Беларусі складаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%, студзені — ліпені — 5,5%, студзені — жніўні — 4,9%, студзені — верасні — 4,5%, студзені — кастрычніку — 4,2%, студзені — лістападзе — 3,9%, па выніках года — 4%.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь у ЕАЭС па зарплаце ў галінах эканомікі ў асноўным займае трэцяе і чацвёртае месцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка