У Брэсцкай вобласці пройдзе чарговая праверка сістэмы апавяшчэння — 13-я ад пачатку года

28 ліпеня, Позірк. Чарговая “планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва” пройдзе 28 ліпеня з 12:00 да 13:00, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — традыцыйна заклікала ведамства.
Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, па-ранейшаму з’яўляецца лідарам паводле колькасці праверак сістэмы апавяшчэння ў 2026 годзе. Раней трывожны сігнал выпрабоўвалі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня і 14 ліпеня.
У Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Расіяй і Украінай, праверкі праводзяцца штомесяц — 22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня.
У астатніх рэгіёнах сістэма выпрабоўваецца значна радзей. 26 сакавіка была праведзеная агульнарэспубліканская праверка.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.


- ГрамадстваЁршыкі для ўнітазаў уключаныя ў спіс мэблі для арэнднага жылля, якое выдзяляецца дзяржслужачым у Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць звалак, якія штогод прыбірае лясная ахова, за апошнія пяць гадоў узрасла больш чым на 800Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваУ рамках жнівеньскага "адзінага дня інфармавання насельніцтва" будуць крытыкаваць канцэпцыю суіснавання людзей і вулічных жывёлМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства